Вы тут

Беларускі палітвязень Ігар Лосік аб'явіў бестэрміновую галадоўку

Ігар Лосік / @belamova

Беларускі палітвязень Ігар Лосік аб'явіў галадоўку. Ён пратэстуе супраць новага абвінавачвання. Як паведамляе тэлеграм-канал @motolkohelp, спачатку Лосіка абвінавачвалі ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". 15 снежня дадалося абвінавачванне ў "падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках". Па гэтым артыкуле пагражае да 8 гадоў зняволення. Ігар Лосік сваёй віны не прызнаў і аб'явіў бестэрміновую галадоўку — ён патрабуе зняцця ўсіх абвінавачванняў або змены меры стрымання.

Гранічны тэрмін утрымання пад вартай Лосіка паводле першага абвінавачвання заканчваўся праз 10 дзён.

Ігар Лосік — кансультант Радыё Свабода, адміністратар тэлеграм-канала "Беларусь головного мозга". Яго затрымалі ў Баранавічах 25 чэрвеня. Неўзабаве Лосік быў прызнаны палітвязнем.

У Беларусі на сённяшні дзень больш за паўтары сотні палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.