Беларускі генерал Станіслаў Зась узгоднены на пасаду генеральнага сакратара АДКБ

Станіслаў Зась на выставе MILEX-2019 / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё
Станіслаў Зась на выставе MILEX-2019 / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Савет міністраў замежных спраў краін — удзельніц Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы ўзгадніў кандыдатуру беларускага генерал-маёра Станіслава Зася на пасаду генеральнага сакратара АДКБ. Пра гэта па выніках пасяджэння СМЗС АДКБ у Бішкеку заявіў 22 траўня кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў.

У цяперашні час Станіслаў Зась займае пасаду дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі. Статутам АДКБ прадугледжана, што ўзначальваць арганізацыю ён будзе напрацягу трох гадоў. Фінальнае рашэнне аб прызначэнні будзе прынятае ўвосень на Саміце кіраўнікоў дзяржаў — членаў АДКБ. Тэрмін паўнамоцтваў Зася пачнецца 1 студзеня 2020 года.

Беларускую дэлегацыю на пасяджэнні ў Бішкеку ўзначальвае намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас.

Белорусский генерал Станислав Зась согласован на пост генсека ОДКБ
Станіслаў Зась (справа) на выставе MILEX-2019 / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Станіслаў Зась нарадзіўся 18 жніўня 1964 года ў Чарнігаўскай вобласці Украіны. Выпускнік Бакінскай вышэйшай каманднай вучэльні, у 1996 годзе ён скончыў Ваенную акадэмію ў Беларусі, а ў 2005-м — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных сіл Расіі.

4 лістапада 2015 года прызначаны дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Беларусі, змяніўшы на гэтай пасадзе Аляксандра Мяжуева. Праз тры гады быў намінаваны на пост генеральнага сакратара АДКБ, аднак кандыдатуру Зася не ўзгадніла Арменія. Эксперты звязвалі гэта з тым, што ў Ерэване незадаволеныя пастаўкамі беларускага ўзбраення ў Азербайджан, а таксама з тым, што армянскі прэм'ер Нікол Пашынян дамагаўся ад Крамля саступак па цане на газ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі