Беларуская федэрацыя баскетбола заявіла, што ФІБА заразілася вірусам нянавісці

Беларуская федэрацыя баскетбола заявіла, што ФІБА заразілася вірусам нянавісці

Беларуская федэрацыя баскетбола адрэагавала на выключэнне Міжнароднай баскетбольнай федэрацыяй усіх зборных Беларусі з яе спаборніцтваў. Гэтую інфармацыю яна ўспрыняла "з вялікім шкадаваннем", рашэнне "стала вялікім расчараваннем для ўсёй нашай баскетбольнай сям'і". У Мінску заяўляюць пра "дыскрымінацыю", пра "палітычную інстэрыю", "непрыхаваную антыбеларускую і антырасійскую агрэсію", "брудны метад пазбаўлення сапернікаў".

"Шкада, што ФІБА заразілася гэтым вірусам нянавісці", — піша Беларуская федэрацыя баскетбола. Яна лічыць, што гэта "пляма на рэпутацыі міжнароднай федэрацыі" і яе "адмываць будуць яшчэ доўга". У канцы заявы змешчана абяцанні прыкласці ўсе высілкі, "каб беларуская баскетбольная сям'я ўмацавалася і пасталела". БФБ сканцэнтруецца "на развіцці дзіцячага баскетбола і нацыянальнага чэмпіянату".

Санкцыі на беларускі і расійскі баскетбол былі накладзены з-за агрэсіі РФ супраць Украіны. Але Беларуская федэрацыя баскетбола лічыць, што "уся гэтая сітуацыя толькі ўзмацніць... беларуска-расійскае спартыўнае братэрства". Яна збіраецца супрацоўнічаць і з нейкімі іншымі краінамі, якія не былі названыя. А яшчэ федэрацыя прыгразіла міжнароднымі спартыўнымі судамі.

Беларускай федэрацыяй баскетбола кіруе Максім Рыжанкоў, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, фігурант заходніх "чорных спісаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі