Вы тут

Беларускага блогера Улада А4 абвінавацілі ў плагіяце

Улад А4 / фота з сацсетак

Беларуса Улада А4 —  адно з самых папулярных блогераў рускамоўнага YouTube (28 мільёнаў падпісантаў) — абвінавацілі ў плагіяце. Амерыканскі блогер Mr. Beast заўважыў, што Улад капіюе ў яго не толькі ідэі для відэа, але і вокладкі для іх.

"Самы буйны канал у Расіі проста бярэ мае вокладкі і фоташопіць свой твар паверх майго", — напісаў Mr. Beast ў Twitter.

Сам Улад А4 пакуль ніяк не адрэагаваў на абвінавачванні ў плагіяце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.