Беларусь паднялася ў глабальным рэйтынгу міралюбнасці — з 97-га на 94-е месца

Беларусь паднялася ў глабальным рэйтынгу міралюбнасці — з 97-га на 94-е месца

За год Беларусь паднялася з 97-га на 94-е месца ў Глабальным індэксе міралюбнасці (Global Peace Index 2020). У рэйтынгу, які складае Інстытут эканомікі і міру (the Institute for Economics and Peace), аналізуюцца 163 краіны свету.

Пры складанні Індэксу міралюбнасці ўлічваецца мноства разнастайных фактараў. Гэта і згуртаванасць грамадства, і ступень захавання правоў чалавека, і узроўні палітычнай ды эканамічнай стабільнасці. Не апошняе месца займаюць тэрарыстычныя пагрозы, а таксама ўдзел краін ва ўзброеных канфліктах.

Беларусь у рэтым рэйтынгу падымаецца штогод. У 2017-м наша краіна была на 103-м месцы, у 2018-м — на 101-м, у 2019-м — на 97-м.

Тры нашыя дзяржавы-суседкі знаходзяцца ў рэйтынгу вышэй за Беларусь: Польшча — на 29-й пазіцыі, Латвія — на 34-й, Літва — на 36-й. А яшчэ дзве краіны саступаюць Беларусі: ва Украіны 148-е месца, а ў Расіі — 154-е.

Самай міралюбнай краінай свету складальнікі Індэксу назвалі Ісландыю, дзе няма нават свайго войска. Гэтае месца краіна займае ў рэйтынгу з 2008 года. У пяцёрку лідараў уваходзяць таксама Новая Зеландыя, Партугалія, Аўстрыя і Данія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі