Вы тут

БДУ: Нямецкія універсітэты не спынялі супрацоўніцтва з намі

Пратэсты студэнтаў каля БДУ ў 2020 годзе / Еўрарадыё

У БДУ абвяргаюць інфармацыю аб тым, што нямецкія ўніверсітэты спыняюць з ім супрацоўніцтва.

Усяго па стане на красавік бягучага года 24 студэнтаў і магістрантаў БДУ праходзяць навучанне ў нямецкіх універсітэтах па сваіх спецыяльнасцях. У наступным семестры плануецца прыезд у БДУ студэнта з Патсдамскага ўніверсітэта, — кажа Еўрарадыё прадстаўнік ВНУ.

Таксама падкрэсліваецца, што цяпер ідзе рэалізацыя праектаў акадэмічнай мабільнасці ў рамках праграмы Эразмус + з чатырма нямецкімі ВНУ. Ажыццяўляецца студэнцкі абмен з Рурскім універсітэтам г. Бохума ў рамках міжвузаўскай дамовы. Акрамя таго, актыўна рэалізуюцца сумесныя адукацыйныя праграмы II ступені вышэйшай адукацыі з вышэйшай школай Міттвайда-Універсітэтам прыкладных навук і Магдэбургскім універсітэтам імя Ота-фон-Герыке.

12 траўня прафсаюз адукацыі і навукі Германіі выказаў салідарнасць з беларускімі студэнтамі, а 14 траўня пачаўся суд па "Справе студэнтаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.