Байдэн абвясціў пра вайсковую дапамогу Украіне на 800 мільёнаў долараў

Байдэн абвясціў пра вайсковую дапамогу Украіне на 800 мільёнаў долараў

ЗША акажуць дадатковую ваенную дапамогу Украіне на 800 млн долараў. Як заявіў прэзідэнт Джо Байдэн, будуць пастаўленыя артылерыйскія сістэмы, гаўбіцы, дроны ды іншае. Байдэн дадаў, што не пра ўсю зброю, якую ЗША перадаюць Украіне, паведамляецца публічна.

Акрамя таго, ЗША на падтрымку эканомікі Украіны выдаткоўваюць яшчэ 500 млн.

Акрамя таго Злучаныя Штаты працягнуць падтрымліваць Кіеў у сферы разведданых. 

Байдэн абвясціў, што марскім судам, звязаным з Расіяй, забаронена заходзіць у амерыканскія парты.

Таксама ён паведаміў, што Амерыка запускае праграму прыёму бежанцаў з Украіны, якая дазваляе паскорыць іх іміграцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі