Басіста гуртоў Pomidor/off, "Крамбамбуля", Zet этапавалі ў Жодзіна

Уладзіслаў Плюшчаў

Басіста гуртоў Pomidor/off, "Крамбамбуля", Zet этапавалі ў Жодзіна. Па інфармацыі @by_culture, Уладзіслава Плюшчава чакае чарговы суд.

4 жніўня музыкант быў прыгавораны да 2 гадоў калоніі агульнага рэжыму па трох крымінальных артыкулах: "публічная абраза прадстаўніка ўлады", "публічная абраза гонару і годнасці" і "незаконны збор звестак аб прыватным жыцці". Ён таксама мусіць заплаціць штраф у памеры 6400 беларускіх рублёў.

Плюшчава затрымалі ў красавіку 2022 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.