Бабіч: Беларусь не супраціўляецца больш цеснай інтэграцыі з Расіяй

Бабіч: Беларусь не супраціўляецца больш цеснай інтэграцыі з Расіяй

Амбасадар Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч сцвярджае, што Беларусь гатовая перайсці да наступнага ўзроўню інтэграцыі з Расіяй. Пра гэта дыпламат заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу Расія-24.

Паводле Бабіча, беларускі бок хоча роўных канкурэнтных умоваў для ўсіх суб'ектаў эканомікі — расійскіх і беларускіх. Маецца на ўвазе роўны доступ да паліўна-энергетычных рэсурсаў, да бюджэтных рэсурсаў, да бюджэтных крэдытаў.

“Гэта добрая ідэя, мы даўно да гэтага разам ішлі”, — сказаў Бабіч.

Але, паводле яго словаў, гэты ўзровень інтэграцыі прадугледжвае вырашэнне цэлага шэрагу задачаў “па ўніфікацыі і гарманізацыі заканадаўства — мытнага, падатковага, тарыфнага, акцызнага, крэдытнага, нашай эканамічнай палітыкі, вайскова-тэхнічнай палітыкі, прамысловай палітыкі”. А для гэтага, дадаў расійскі амбасадар, трэба прыняць цэлы шэраг рашэнняў, якія былі прадпісаны саюзнай дамовай 1999 года.

На пытанне вядучага, ці супраціўляецца Беларусь больш цеснай інтэграцыі, Бабіч адказаў:

“Нельга сказаць, што нехта супраціўляецца, бо так прадметна мы гэтую працу толькі пачынаем”.

 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 17.01:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі