Avias зладзілі канцэртнае прэв'ю будучага альбома (відэа)

Мінскі гурт Avias парадаваў прыхільнікаў канцэртным прэв'ю свайго будучага альбома. Увесь трэк-ліст пласцінкі прагучаў на эксклюзіўным выступе гурта ў сталічным клубе TNT.

Будучы альбом стане для Avias дэбютным, яго назва пакуль трымаецца ў сакрэце.

“Мне падаецца, мы сталі больш свядома падыходзіць да стварэння песень, — распавядае пра альбом лідар гурта Раман Сухоцкі. — То бок, па сутнасці, гэта той жа беларускамоўны рок, з якога мы пачыналі, але мы пачалі больш эксперыментаваць з розным гукам і сталі больш дарослымі... Калі браць лірыку альбома, то гэта ўнутраныя пошукі звычайнага чалавека ў пытаннях кахання, сэнсу светаўтварэння... карацей, дастаткова стандартна!)”

Рэліз пласцінкі плануецца на бліжэйшую вясну і на дысках, і для вольнага доступу ў інтэрнэце. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі