Аўтобусы ў Мінску стаялі 50 хвілін праз аварыю на МКАД

Аўтобусы ў Мінску стаялі 50 хвілін праз аварыю на МКАД

На 50 хвілін спыняўся рух грамадскага транспарту ў Мінску ў выніку аварыі на МКАД, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны"

ДТЗ адбылося  ў раёне пуцеправода на 25-м кіламетры МКАД, дзе ідзе рамонт. У "Мінсктрансе" падкрэсліваюць, што аварыя здарылася не з іх транспартам. Аднак з 15:06 да 15:57 на ўчастку МКАД — праспект Дзяржынскага ў напрамку станцыі метро "Малінаўка" стаялі аўтобусы маршрутаў №№ 28, 30С, 47С, 96, 97, 104, 114С, 144С, 180С.

Дарэчы, на гэтым участку і так узнікаюць нязручнасці ў сувязі з рамонтам пуцеправода. Калі ў вузкім месцы не могуць раз'ехацца аўтамабілі (з боку Лошыцы ў напрамку Малінаўкі цяпер толькі адна паласа для руху), здараецца затор, у які трапляюць і аўтобусы з пасажырамі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі