Асуджаны мужчына, які паведаміў у КДБ пра запланаваны ўдар па Беларусі

Асуджаны мужчына, які паведаміў у КДБ пра запланаваны ўдар па Беларусі

У Баранавічах асуджаны мужчына, які 5 траўня па тэлефоне паведаміў у дзяжурную частку КДБ па Мінску і Мінскай вобласці пра запланаваны ўдар "высокадакладнай зброяй" па шэрагу аб'ектаў у Беларусі. Яго прызналі вінаватым у заведама ілжывым паведамленні аб небяспецы. Прысуд — два гады "хіміі".

У пачатку жніўня пра гэтую гісторыю распавядала пракуратура Брэсцкай вобласці. 46-гадовы мужчына тэлефанаваў у дзяржбяспеку з стацыянарнага тэлефона, таму знайсці яго было не складана. Ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Па яго "інфармацыі", удар мусіў быць нанесены праз чатыры дні — 9 траўня 2022-га. Як вядома, на нашу краіну ў той дзень ніхто не нападаў.

Мужчына — жыхар Баранавіцкага раёна. Да суда яго не трымалі за кратамі, адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі