Вы тут

Арыштаваны праваабаронца Аляксандр Вайцешык абвясціў галадоўку

Аляксандр Вайцешык / spring96.org

Арыштаваны на 15 сутак праваабаронца "Вясны" Аляксандр Вайцешык абвясціў галадоўку.

Вайцешыка затрымалі 14 красавіка ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы, калі ён рабіў маніторынг судовага працэсу, паведамляе сайт "Вясна". Праваабаронцу заявілі, быццам ён фатаграфаваў абвінавачанага. Сам Вайцешык кажа, што толькі запісваў працэс на дыктафон, на што мае права.

Суддзя Мікалай Кміта не паверыў словам праваабаронцы. Вайцешыка прымушалі паказаць тэлефон, але ён не пагадзіўся. Тады мабільнік у яго забралі, а самога затрымалі.

15 красавіка яго асудзілі паводле артыкула 24.1 КаАП (непавага да суда). Вайцешыка прызналі вінаватым у непадпарадкаванні распараджэнню старшыні, парушэнні парадку падчас судовага пасяджэння і іншых дзеяннях, якія сведчаць пра відавочнае грэбаванне судом. 

На знак пратэсту супраць незаконнага затрымання і несправядлівага арышту Вайцешык абвясціў галадоўку. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.