Вы тут

Анджэя Пачобута прывезлі з Гродна на допыт у Мінск

Анджэй Пачобут / З архіву Радыё Свабода

Анджэя Пачобута прывезлі з Гродна на допыт у Мінск. Ён адбыўся ў Цэнтральным апараце Следчага камітэта. Журналіст затрыманы на 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Сілавікі прыйшлі ў кватэру Пачобута раніцай 25 сакавіка. Яны правялі ў рамках крымінальнай справы (па ч. 3 арт. 130 КК "Распальванне расавай, нацыянальнай варажнечы") ператрус.

Анджэй Пачобут — актывіст непрызнанага ўладамі Беларусі Саюза палякаў. Яго старшыня Анжаліка Борыс адбывае ў Гродне 15-суткавы арышт. Яна стала фігуранткай крымінальнай справы.

Затрыманні польскіх актывістаў у Беларусі адбываюцца на фоне ўзаемнай высылкі дыпламатаў, якую правялі Мінск і Варшава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.