Амерыканцы апублікавалі рэйтынг самых бязглуздых злачынстваў 2007 года

Рэйтынг самых бязглуздых злачынстваў сыходзячага года склалі ў ЗША. Амаль усе, хто трапіў у спіс, сядзяць цяпер за кратамі. Напрыклад, у рэйтынг трапіў 38-гадовы жыхар Нью-Ёрка. Зламыснік спрабаваў скрасці бензін з прыпаркаванай машыны.

Для гэтага ён прасвідраваў бензабак дрылем. Натуральна іскры паляцелі ва ўсе бакі, у выніку згарэлі чатыры аўтамабілі, а самога злачынцу арыштавалі. Яшчэ адзін “весялун” паліў марыхуану прама ў паліцэйскім ўчастку, куды ён зайшоў за даведкай.

У спіс патрапіў і рабаўнік, які выкраў у лабараторыі пяць грымучых змей і спрабаваў вынесці іх за пазухай — у цяжкім стане яго павезлі ў лякарню. Ну а тытул самага дурнога злачынцы дастаўся жыхару штата Канектыкут, які тэрарызаваў службу выратавання званкамі з просьбай тэрмінова прывезці яму піва, інакш ён загіне.

І быў вельмі здзіўлены, калі замест ратавальнікаў да яго наляцелі паліцэйскія з ордэрам на арышт за парушэнне грамадскага парадку.

ОРТ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі