Аляксандр Лукашэнка наведаў СІЗА КДБ

Аляксандр Лукашэнка наведаў СІЗА КДБ

Удзень 10 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка прыязджаў у следчы ізалятар КДБ. Менавіта ў СІЗА, а не проста ў сілавое ведамства — так піша тг-канал "Пул Першага", набліжаны да Адміністрацыі прэзідэнта.

У СІЗА КДБ утрымліваюцца шматлікія палітвязні сёлетняй прэзідэнцкай кампаніі, у тым ліку прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард.

У звязку з візітам Лукашэнкі ў следчы ізалятар КДБ перакрываўся рух аўтамабіляў па праспекце Незалежнасці, праспекте Пераможцаў і вуліцы Арлоўскай у цэнтры Мінска. У сацсетках ужо жартуюць, што картэж заехаў у СІЗА КДБ з Лукашэнкам, а выехаў — без.

Напярэдадні, 9 кастрычніка адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з кіраўніком еўрапейскай дыпламатыі, намеснікам старшыні Еўракамісіі Жазэпам Барэлем. Між іншага, Барэль перадаў Макею патрабаванне аб вызваленні беларускіх палітвязняў, колькасць якіх паступова набліжаецца да сотні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі