Аляксандр Лукашэнка абнавіў склад Савета бяспекі

Аляксандр Лукашэнка абнавіў склад Савета бяспекі

17 ліпеня Аляксандр Лукашэнка абнавіў склад Савета бяспекі. Змены праведзеныя ўказам №271, перадае БЕЛТА.

Са складу Савета бяспекі выключаныя чыноўнікі, якія ўжо не займаюць высокіх пасадаў у нашай краіне — Станіслаў Зась (перайшоў на працу ў Маскву), а таксама Леанід Анфімаў і Сяргей Румас (абодва адпраўленыя ў адстаўку).

Уведзеныя ў склад Саўбеза цяперашні старшыня Камітэта дзяржкантролю Іван Церцель, міністр абароны Віктар Хрэнін, старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус, начальнік Генеральнага штаба — першы намеснік міністра абароны Аляксандр Вальфовіч.

Раман Галоўчанка і Андрэй Раўкоў у складзе Савета бяспекі засталіся, але ўжо на новых пасадах — прэм'ер-міністр і дзяржаўны сакратар Савета бяспекі адпаведна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі