Вы тут

Alina Pash адмовілася прадстаўляць Украіну на "Еўрабачанні-2022"

Alina Pash / instagram.com/alinapash/

Alina Pash адмовілася прадстаўляць Украіну на "Еўрабачанні-2022". Пра гэта яна паведаміла ў Instagram. Прычынай такога рашэння спявачкі стаў скандал, які выбухнуў пасля фіналу нацыянальнага адбору, у якім яна перамагла. Высветлілася, што пасля захопу Расіяй Крыма ў 2014 годзе яна аднойчы там пабывала (у 2015-м). А даведку аб законнасці наведвання паўвострава, якую прадаставіла Alina Pash, назвалі фэйкавай, нагадвае hromadske.ua.

Alina Pash патлумачыла сваё рашэнне адмовіцца прадстаўляць Украіну на "Еўрабачанні" тым, што не хоча “віртуальнай вайны і нянавісці”, а апошнiм часам ёй пагражалі ў сацыяльных сетках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.