Алесю Пушкіну прысвяцілі працу з вядомай серыі

Алесь Пушкін на малюнку Вольгі Якубоўскай

Алесь Пушкін на малюнку Вольгі Якубоўскай

Вольга Якубоўская, вядомая серыяй беларусаў-коцікаў, прысвяціла малюнак загінуламу за кратамі мастаку Алесю Пушкіну. Праца называецца "Мастак і змагар".

"Сваю працу я прысвячаю таленавітаму мастаку і бясстрашнаму чалавеку, палітвязню, які загінуў у турме, — Алесю Пушкіну. Зброя мастака — фарбы і пэндзлі, — тлумачыць яна ідэю твора. — Ён сышоў няскораным і быў Змагарoм да апошняй хвіліны".

Уночы на 11 ліпеня 57-гадовы Алесь Пушкін памёр у гродзенскай лякарні, куды яго прывязлі з турмы. Як высветлілася пазней, у мастака была прабадная язва, ён пакутаваў ад яе некалькі тыдняў. Але дапамогу своечасова не аказалі. А ў лякарню даставілі ў непрытомным стане. Сэрца Пушкіна спынілася на аперацыйным стале.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі