Алесь Пушкін быў пад канвоем у рэанімацыі бальніцы хуткай меддапамогі

Алесь Пушкін / Еўрарадыё
Алесь Пушкін / Еўрарадыё

Палітзняволены мастак Алесь Пушкін ноччу 11 ліпеня памёр у рэанімацыі Бальніцы хуткай меддапамогі ў Гродне. Там ён быў пад канвоем, паведамілі "Нашай ніве" ў гродзенскай турме № 1.

Радыё Свабода даведалася, што Пушкіна прывезлі ў бальніцу ў панядзелак, 10 ліпеня. Сэрца спынілася, калі яму рабілі аперацыю.

Пра смерць "у рэанімацыі пры невысветленых абставінах" Алеся Пушкіна ў аўторак паведаміла яго жонка Яніна Дэмух. Мастак знаходзіўся за кратамі з сакавіка 2021 года. 30 сакавіка 2022-га яго асудзілі на 5 гадоў калоніі строгага рэжыму за партрэт беларускага антысавецкага партызана Яўгена Жыхара і перфоманс, які ён правёў у Кіеве. Вяртаючыся з Украіны ў Беларусь, Пушкін ведаў, што на яго на радзіме пачалі крымінальную справу.

У канцы 2022-га палітвязню ўзмацнілі пакаранне — на паўтара года перавялі з калоніі ў Івацэвіцкім раёне ў турму № 1 у Гродне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі