Алесь Пушкін пасмяротна ўзнагароджаны медалём "Гонар і годнасць"

Узнагарода, заснаваная Аб'яднаным пераходным кабінетам Беларусі / t.me/CabinetBelarus/
Узнагарода, заснаваная Аб'яднаным пераходным кабінетам Беларусі / t.me/CabinetBelarus/

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі пасмяротна ўзнагародзіў палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна медалём "Гонар і годнасць". Гэтай узнагародай адзначаюцца асобы, якія праявілі выключную адданасць у служэнні Беларусі.

У пастанове, падпісанай кіраўніцай АПКБ Святланай Ціханоўскай, адзначаецца, што Алесь Пушкін — "выбітны беларускі патрыёт з выразнай грамадзянскай пазіцыяй..., чалавек няскоранага духу, які ўсё сваё жыццё аддаў Радзіме і беларускай мове". Ён "страціў жыццё, будучы закладнікам рэжыму падчас зняволення ў турме..., незаконна асуджанага па ілжывым абвінавачванні за партрэт дзеяча антысавецкага падполля часоў Другой сусветнай вайны".

Аб’яднаны пераходны кабінет зацвердзіў медаль за служэнне Беларусі "Гонар і годнасць" у лютым 2023-га. У чэрвені Святлана Ціханоўская ўручыла дзевяць медалёў блізкім беларускіх ваяроў, загінулых ва Украіне. 

Алесь Пушкін памёр 11 ліпеня ў бальніцы ў Гродне, куды яго прывезлі з турмы. Мяркуецца, што за кратамі яму своечасова не аказалі медыцынскую дапамогу. Мастаку было 57 гадоў. 13 ліпеня яго пахаваюць у Бабры ў Крупскім раёне.

30 сакавіка 2022-га Алеся Пушкіна асудзілі на 5 гадоў калоніі строгага рэжыму за яго творчасць. Восенню мінулага года адміністрацыя калоніі вырашыла ўзмацніць пакаранне — на паўтара года Алеся Пушкіна перавялі ў турму № 1 у Гродне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі