Актывіст Павел Юхневіч затрыманы за ўдзел у акцыі 19 снежня

Сёння зранку ў кватэры, дзе ён жыве разам з жонкай, фотакарэспандэнткай Юліяй Дарашкевіч, КДБ зладзіла ператрус. Пасля Паўла павезлі на допыт у КДБ. Яго хацелі апытаць як сведку па справе аб масавых беспарадках.

Пазней стала вядома, што яго адвезлі ў Маскоўскі РУЎС, дзе склалі пратакол як на ўдзельніка акцыі на плошчы Незалежнасці. Затым Юхневіча адвезлі на Акрэсціна, дзе ён, імаверна, правядзе навагоднюю ноч.

Сёння ж адбыўся ператрус у відэааператара “Нашай Нівы” Таццяны Гаўрыльчык. У яе забралі відэакамеру, кампутар і флэшкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі