Вы тут

Акцёр Аляксандр Ждановіч (Маляваныч) асуджаны на 9 сутак арышту

Аляксандр Ждановіч у вобразе Маляваныча / belsat.eu

Акцёр Аляксандр Ждановіч асуджаны на 9 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра тое, што суд над ім прайшоў, стала вядома ў сераду. Ждановіча затрымалі 8 лістапада ў Мінску падчас акцыі пратэсту і прывезлі ў СІЗА ў Жодзіне.

Аляксандр Ждановіч вядомы беларусам як Маляваныч з дзіцячай тэлеперадачы "Калыханка".

Відавочца затрымання распавёў TUT.by, што акцёра і тэлевядоўцу схапілі раніцай у нядзелю на праспекце Пераможцаў. "У раёне "Галерэі" стаялі каля 15 бусаў, — расказвае ён. — Непасрэдна на тратуары стаялі амапаўцы. Убачыўшы іх, Ждановіч дастаў з сумкі драўляны крыж, стаў асяняць іх хросным знакам і пачаў маліцца".

Акцёр пачуў, як адзін з амапаўцаў гучна крычаў на жанчыну, паводзіў сябе па-хамску, падышоў да яго з крыжам і папрасіў не крычаць. Той у адказ загадаў яго затрымаць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.