Адміністрацыя калоніі забараніла публікаваць лісты палітвязня Максіма Знака

Максім Знак / Еўрарадыё
Максім Знак / Еўрарадыё

Адміністрацыя калоніі забараніла сваякам публікаваць лісты Максіма Знака, піша zerkalo.io. "Адміністрацыі калоніі “не падабаецца" тэлеграм-канал з неверагоднымі лістамі Максіма, таму там публікавацца больш нічога не будзе", — патлумачылі ў прэс-службе штаба Бабарыкі.

Сваякі Знака ў лютага 2021 года публікавалі ўрыўкі з яго лістоў у адмысловым тэлеграм-канале. Максім распавядаў пра падзеі за кратамі, дзяліўся гісторыямі, спісамі прачытаных кніг, уласнымі вершамі і апавяданнямі.

У самім тэлеграм-канале 12 кастрычніка з'явіўся такі допіс: "Шаноўныя сябры. Публікацыі лістоў Макса мы вымушаны спыніць. Бо тое, што тут публікуецца, вельмі не падабаецца адміністрацыі ўстановы, дзе зараз знаходзіцца Макс. Даруйце, але больш падрабязна я нічога напісаць не магу".

Юрыст Максім Знак быў асуджаны на 10 гадоў калоніі. Яго судзілі разам з Марыяй Калеснікавай на закрытым судзе (ёй прысудзілі 11 гадоў). Свой тэрмін Знак адбывае ў папраўчай калоніі №3 "Віцьба".

Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. У 2022 годзе ААН прызнала зняволенне Максіма Знака неправамерным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі