Вы тут

Ад SWIFT адключаць адзін з беларускіх банкаў

SWIFT / Reuters

Стала вядома, што ў рамках шостага пакета санкцый ЕС супраць Расіі і Беларусі ад сістэмы SWIFT адключаць тры расійскія банкі і адзін Беларусі. Такое рашэнне было ўхваленае на апошнім саміце Еўрасаюза.

У ліку расійскіх банкаў, якія трапілі пад новыя санкцыі ЕС, — "Сбербанк". У Беларусі ў яго ёсць "дачка". Верагодна, гаворка ідзе менавіта пра гэтую фінансавую ўстанову.

Як распавядала Еўрарадыё, сёння амбасадары ЕС ухвалілі шосты пакет санкцый супраць Расіі. Заўтра ён будзе апублікаваны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.