Ад СНД на беларускія выбары прыедуць 149 назіральнікаў

Ад СНД на беларускія выбары прыедуць 149 назіральнікаў

Па стане на 31 ліпеня ў Цэнтрвыбаркам пададзеныя дакументы на акрэдытацыю 149 назіральнікаў ад місіі СНД, перадае БЕЛТА.

Доўгатэрміновыя назіральнікі ад СНД пачалі маніторынг выбарчай кампаніі ў рэгіёнах Беларусі 28 ліпеня. Яны ўжо наведалі Меінскую гарадскую, усе абласныя, а таксама шэраг раённых і ўчастковых выбарчых камісій. Таксама яны манітораць агітацыйную кампанію — знаёмяцца з перадвыбарнымі праграмамі і выступамі кандыдатаў у СМІ, наяўнасцю іх агітацыйных друкаваных матэрыялаў у спецыяльна выдзеленых для гэтага месцах.

Місію ўзначальвае старшыня Выканаўчага камітэта — выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў

Паводле інфармацыі ЦВК на 31 ліпеня, на прэзідэнцкія выбары акрэдытаваныя 155 міжнародных назіральнікаў, у тым ліку 133 ад СНД і 22 прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса.

Як паведамлялася раней, сёлета на выбарах упершыню не будзе назіральнікаў ад БДІПЧ АБСЕ і ПАСЕ. Па словах прадстаўнікоў еўрапейскіх аб'яднанняў, афіцыйны Мінск празмерна позна даслаў запрашэнні на выбары. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі