Аб'яднаны штаб не мае сувязі са Святланай Ціханоўскай

Аб'яднаны штаб не мае сувязі са Святланай Ціханоўскай

Аб'яднаны штаб не мае сувязі з кандыдаткай у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай. Пра гэта прэс-сакратар штаба Ганна Красуліна паведаміла ў каментары Радыё "Свабода".

Сёння кандыдатка ў прэзідэнты разам з юрыстам Максімам Знакам хадзіла ў Цэнтрвыбаркам падаваць скаргу на вынікі выбараў. Па словах Красулінай, Ціханоўская правяла ў ЦВК каля трох гадзінаў. Яна і Знак былі ў розных памяшканнях. Як заяўляе Красуліна, Знак не ведае, пра што размаўлялі з Ціханоўскай у ЦВК. 

Ціханоўская выйшла з ЦВК і сказала: "Я прыняла рашэнне". Пасля гэтага кандыдатка ў прэзідэнты з'ехала ў невядомым напрамку. Сувязь штаба з ёй перарваная. Якое рашэнне прыняла Ціханоўская, Красуліна ня ведае.

Ці падала Ціханоўская скаргу на вынікі выбараў, прэс-сакратар штаба таксама ня ведае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі