Аб'яднаны пераходны кабінет заклікае святкаваць Дзень Волі ў Варшаве 24 сакавіка

Дзень Волі

Дзень Волі / t.me/CabinetBelarus

Аб’яднаны пераходны кабінет разам з шэрагам беларускіх арганізацый і ініцыятыў запрашае адзсвяткаваць Дзень Волі ў Варшаве. Акцыя прызначаная на 24 сакавіка, нядзелю.

А 14-й гадзіне ад Плошчы Трох Крыжоў (Plac Trzech Krzyży) пачнецца шэсце. У ім прымуць удзел беларускія, польскія і ўкраінскія палітычныя і грамадскія дзеячы.

Адразу пасля марша на Замкавай плошчы (Plac Zamkowy) адбудуцца мітынг і канцэрт. У ліку музыкаў, якія прымуць удзел у святкаванні, плануюцца Піт Паўлаў (гурт N.R.M.), Atesta, Dzieciuki.

Таксама на сайце Bysol абвешчаны фінанасавы збор на мантаж сцэны, ганарары музыкам, друк банераў, улётак ды іншыя арганізацыйныя выдаткі.

Як распавядала Еўрарадыё, на 25 сакавіка запланаваная маштабная анлайн-трансляцыя свята ў YouTube з удзелам вядомых беларускіх музыкаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі