5 праўладных назіральнікаў ужо зарэгістраваныя нават на ўчастку ў глухой вёсцы

Празрыстыя скрыні на ўчастку ў Вялікіх Дольцах / Дар'я Данілава
Празрыстыя скрыні на ўчастку ў Вялікіх Дольцах / Дар'я Данілава

CEO беларускага стартапа Rocketdata Дар'я Данілава вырашыла назіраць за выбарамі на ўчастку ў вёсцы Вялікія Дольцы Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Гэтая вёска ў 15 км ад райцэнтра і ў 2,5 гадзіны язды ад Мінска. У ёй засталося зусім няшмат жылых дамоў.

Якім ж было здзіўленне Дар'і, калі яна даведалася, што ў Вялікіх Дольцах ужо акрэдытаваліся 5 назіральнікаў. Гэта роўна столькі, колькі ў гэтым годзе — на падставе эпідэміялагічнай сітуацыі — вырашыў дапускаць на ўчасткі ў асноўны дзень галасавання Цэнтрвыбаркам.

5 провластных наблюдателей уже зарегистрированы даже на участке в глухой деревне

"Усе яны зарэгістраваныя яшчэ 25 чэрвеня 2020 года, мабыць, адразу ж пасля фарміравання камісіі, каб камар носу не падтачыў. Усе запісаныя аднолькавай ручкай, аднолькавым почыркам роўненька адзін пад адным, — апісвае сітуацыю Дар'я Данілава. — Мне спачатку хацелі адмовіць у рэгістрацыі. Маўляў у нас ужо ёсць 5 назіральнікаў, больш нельга. Але я настаяла на сваім, каб акрэдытоўвалі. Што я прыйду, і калі хаця б аднаго з назіральнікаў не будзе, займу сваё месца".

Таксама Дар'я здзівілася, што на ўчастку ў Вялікіх Дольцах устаноўленыя празрыстыя скрыні для галасавання. "Беларуская вёска ў нейкіх пытаннях нават апярэджвае сталіцу, — працягвае яна. — Супрацоўніцы выбарчай камісіі сказалі што ў іх на ўсіх выбарах такія — крута!"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі