4 верасня ў Мінску пройдзе конкурс “Міс Бюст” Беларусі

Сёлета конкурс набывае размах — сур’ёзныя прызы, прадстаўнічае журы, у якое ўвойдуць самыя выбітныя “бюсты” беларускага шоў-бізнэсу спявачкі Алена Грышанава і Венера, а таксама эксперты ў галіне прыгажосці і здароўя Наталля Наважылава і “Чук і Гек”. Менавіта пад дэвізам “прыгажосць — гэта здароўе” праходзіць сёлетні кастынг, піша “Камсамолка”. Да ў дзелу не дапускаюць дзяўчат, якія паляць. У астатнім — вага, рост, памер нагі значэння не маюць. Памер грудзей таксама не з’яўляецца рашаючым фактарам перамогі. Так, леташняя пераможца конкурсу Зульфія Асадава, якая мела чацвёрты памер бюсту, абышла прэтэндэнтак з пятым і нават з сёмым памерам.
 
Патэнцыйных гледачоў папярэджваюць: канкурсанткі не абавязаныя распранацца. Але ж мінулым разам некаторыя дзяўчаты ўсё ж з’яўляліся топлес, калі трэба было змагацца за тытул і перамогу. Дзяўчына, якую прызнаюць найлепшай, атрымае значны матэрыяльны прыз і залаты станік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі