35 гадоў таму здарылася Чарнобыльская катастрофа

35 гадоў таму здарылася Чарнобыльская катастрофа

26 красавіка 1986 года — 35 гадоў таму — здарыўся выбух на Чарнобыльскай АЭС. Гэта лічыцца самай вялікай катастрофай у гісторыі атамнай энергетыкі. 

Пры выбуху чацвёртага рэактара адбыўся выкід каля 200 розных радыенуклідаў. Большая іх частка трапіла на тэрыторыі Беларусі. Каля 3700 населеных пунктаў аказаліся забруджанымі радыяцыяй. Некаторыя гарады і вёскі пасля аварыі былі цалкам адселеныя і перасталі існаваць. Пазней у СМІ з'явіліся звесткі, што радыяцыйнае воблака, якое ішло на Маскву, спецыяльна асадзілі ў Беларусі.

Савецкія ўлады замоўчвалі наступствы аварыі на ЧАЭС, але вымушаныя былі апраўдвацца, калі пра перавышэнне радыяцыі загаварылі нават у Скандынавіі.

У Беларусі ў гадавіну катастрофы традыцыйна праводзіцца Чарнобыльскі шлях. Першая такая акцыя адбылася ў 1989 годзе — у ёй прынялі ўдзел каля 30 тысяч чалавек. Арганізатарам выступіў Беларускі Народны Фронт. 

Сёлета чыноўнікі не дазволілі правесці Чарнобыльскі шлях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі