3682 — столькі людзей было затрымана падчас 11-ці нядзельных маршаў
Інфаграфіка Генадзя Коршунава / фэйсбук
Былы дырэктар Інстытута сацыялогіі Акадэміі навук Генадзь Коршунаў сабраў звесткі па колькасці затрыманых падчас ўсіх 11-ці нядзельных маршаў у Беларусі і паказаў гэта ў інфаграфіцы. Усяго за гэтыя дні сілавікі затрымалі 3682 челевека.
Табліца добра нагадвае, што першыя маршы 16 і 23 жніўня прайшлі спакойна — сілавікі нікога не чапалі. А потым пачалося. Масавым хапуном і жорсткасцю людзей у чорным запомніцца Марш годнасці 11 кастрычніка, які прайшоў на наступны дзень пасля візіту Лукашэнкі да палітвязняў у СІЗА КДБ. На думку аналітыкаў, такая жорсткасць стала следствам крытыкі ўладаў за "дыялог" у турме.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.