26 чэрвеня беларусы на Еўрапейскіх гульнях заваявалі чатыры ўзнагароды

26 чэрвеня беларусы на Еўрапейскіх гульнях заваявалі чатыры ўзнагароды

За сераду, 26 чэрвеня, беларуская зборная на II Еўрапейскіх гульнях заваявала чатыры ўзнагароды. 

Адзіны за сёння залаты медаль у скарбонку каманды прынеслі байдарачніцы Вольга Худзенка і Марына Літвінчук. Яны выйгралі ў спаборніцтвах байдарак-двоек на 500 м.

Байдарачнік Алег Юрэня атрымаў бронзу ў заездзе на 1000 м. Юрый Шчарбацэвіч заваяваў срэбра ў стральбе з малакалібернай вінтоўкі з трох палажэнняў на 50 м. Таксама срэбра заваяваў барэц вольнага стылю Алі Шабанаў (у вагавай катэгорыі да 86 кг). 

Агулам наша зборная на гэтых гульнях мае ўжо 45 узнагародаў (15 залатых, 11 срэбраных, 19 бронзавых). 

У агульнакамандным медальным заліку беларуская каманда займае другое месца. На першым — зборная Расіі, у якой 63 медалі (28, 15, 20). Трэцяе месца займае каманда Грузіі — 22 (6, 6, 10).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі