21 дэпутат Еўрапарламента патрабуе санкцыяў супраць кіраўніцтва Беларусі

21 дэпутат Еўрапарламента патрабуе санкцыяў супраць кіраўніцтва Беларусі

21 дэпутат Еўрапарламента выступілі з заявай наконт падзеяў у Беларусі. Пра гэта ў Твітары паведаміў дэпутат Еўрапарламента ад Германіі Сяргей Лагодзінскі

У заяве адзначае, што беларускі рэжым пераступіў чырвоную лінію, ужываючы гвалт супраць грамадзян, якія патрабуюць свабоды і дэмакратычных пераменаў. Згадваецца арышт тысяч беларусаў, сярод якіх грамадскія актывісты, праваабаронцы, палітычныя праціўнікі ўлады, прадстаўнікі недзяржаўных СМІ.

Дэпутаты прапаноўваюць перагледзець адносіны ЕС з Беларуссю і перанакіраваць фінансаванне на карысць грамадзянскай супольнасці. Таксама падпісанты звароту прапаноўваюць увесці асабістыя санкцыі супраць верхніх і сярэдніх прадстаўнікоў улады, адказных за бясчынствы і злачынствы ў краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі