19:40 Баранавіцкія студэнты будуць атрымліваць еўрапейскія дыпломы

Студэнты Баранавіцкага Дзяржуніверсітэта праз тры гады змогуць атрымліваць дыпломы ўзору Еўрасаюза. Як распавёў прарэктар па навуковай працы Валеры Таруц, такая магчымасць з’явілася дзякуючы адкрыццю ў Баранавічах Цэнтра дыстанцыйнага навучання.

Гэта вынік трохбаковай праграмы супрацоўніцтва Баранавіцкага, польскага і украінскага універсітэтаў.

Днямі гэта праграма была падпісана на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі для выкладчыкаў, якая праходзіла на педагагічны факультэце Баранавіцкага універсітэта.

Пачатаць рэалізацыю праграмы плануецца ўжо сёлета. Гэта дасць магчымасць баранавіцкім студэнтам атрымаць два дыпломы: беларускі і такі, які дзейнічае ў краінах Еўрасаюза.

Плануецца, што выкладаць у цэнтры дыстанцыйнага навучання будуць прафесары еўрапейскіх універсітэтаў. Яны будуць чытаць педагогіку, псіхалогію, эканоміку і юрыспрудэнцыю.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі