Вы тут

18 лютага будзе ўначы да -26

18 лютага будзе марозна, але амаль бязветрана / БЕЛТА

18 лютага ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы месцамі па ўсходзе краіны пройдзе невялікі снег. Удзень ападкаў не чакаецца. Вецер будзе няўстойлівы слабы да ўмеранага. 

Уначы тэрмометры пакажуць -16...-22, месцамі чакаецца 23-26 марозу, па поўдні краіны будзе 10-15 ніжэй за нуль. Удзень тэмпература паветра складзе 8-13 са знакам "мінус", па паўднёвым захадзе будзе 6-7 марозу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.