16:18 Зарплата работнікоў за 3 месяцы знізілася на 4,7%

Сёлета ў студзені ў Беларусі адзначана паніжэнне сярэдняй налічанай зарплаты, якая, паводле Міністэрства статыстыкі і аналізу, склала 617 244 рублі. У намінальным выразе гэта на 7,6% менш, чым у снежні мінулага года.

У рэальным выразе (з улікам росту спажывецкіх коштаў) у студзені зарплата паменшылася на 9,5% у параўнанні са снежнем. У валютным эквіваленце сярэдняя зарплата работнікоў за студзень 2007 года знізілася з 312 да 288,5 долараў. Таксама зменшыліся заробкі і ў чыноўнікаў да 297,5 долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі