15 снежня ў Беларусі — ад галалёдзіцы да +7°C

Панылая зіма ў Беларусі / Еўрарадыё
Панылая зіма ў Беларусі / Еўрарадыё

У нядзелю, 15 снежня ў Беларусі будзе восеньскае надвор'е. Днём паветра прагрэецца да 7 градусаў цяпла, такія дадзеныя паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У бліжэйшыя суткі будзе пераважаць воблачнае надвор'е. А з аблокаў будуць ісці дождж і мокры снег.

Ноччу і раніцай, калі тэмпература паветра складзе ад -1°C да + 5°C, на асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер чакаецца пераменных напрамкаў, парывісты.

Днём будзе ад 2 да 7 градусаў цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі