14 траўня ў Беларусі чакаюцца замаразкі ўначы і да +14 удзень

14 траўня ў Беларусі чакаюцца замаразкі ўначы і да +14 удзень

14 траўня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы месцамі, а зранку і ўдзень пераважна па поўдні краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, уначы па поўначы Беларусі магчымы мокры снег. Вецер будзе паўднёва-заходні, днём з пераходам на паўночны ўмераны. 

Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца замаразкі ад 0 да -4. Месцамі, пераважна па паўднёвым усходзе, тэрмометры пакажуць 1-7 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +8...+14.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі