Вы тут

У Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва

У Беларусі чатырнаццаты раз за год падымаюць цэны на аўтамабільнае паліва / Еўрарадыё

На 1 капейку з 1 траўня вырастуць цэны на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін, паведамляе "Белнафтахім". Гэта чатырнаццатае павышэнне з пачатку года.

1 літр бензіну АІ-92-К5-Еўра будзе каштаваць 1 рубель 84 капейкі, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 94 капейкі, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 16 капеек, дызельнае паліва — 1 рубель 94 капейкі.

Павышэнне коштаў у "Белнафтахіме" тлумачаць ростам сусветнай каціроўкі нафты: у параўнанні са студзенем яна павялічылася на 26%. Пры гэтым у канцэрне падкрэсліваюць, што кошты на маторнае паліва  ў Беларусі сёлета выраслі толькі на 7%.

Перад гэтым цэны на бензін і дызельнае паліва павялічваліся 4 траўня — таксама на 1 капейку. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.