12 траўня ў Беларусі чакаюцца дажджы з навальніцамі і парывістым ветрам

Сіноптыкі абвясцілі на 12 траўня ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі, паведамляе Белгідрамет.

У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы пераважна ў паўночна-заходніх раёнах, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Па поўначы Беларусі ўдзень чакаюцца моцныя дажджы. У многіх раёнах краіны прагрымяць навальніцы, месцамі магчымы град.

Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні ўмераны, зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца моцныя парывы — да 15-20 метраў за секунду. 

Уначы тэрмометры пакажуць 10-16 вышэй за нуль, удзень будзе 17-23 цяпла, па поўдні Беларусі чакаецца +24...+29.

У Мінску сіноптыкі прагназуюць удзень навальніцу і ўзмацненне паўднёва-заходняга, заходняга ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду.

twitter.com/belgidromet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.