1 студзеня ў Беларусі будзе снегапад і моцны вецер

На ўсходзе пры праясненнях да мінус 15 градусаў.

1 студзеня актыўны атлантычны цыклон рэзка пагоршыць надвор’е. Раніцай і ўдзень будзе ісці снег, на поўначы чакаюцца моцныя снегапады, завеі, на дарогах снежныя заносы. Узмацніцца вецер, яго парывы будуць сягаць 15-20 метраў за секунду. Пры гэтым тэмпература паветра будзе вагацца ад 7 градусаў марозу па паўночным усходзе да нуля — плюс 2 градусы на паўднёвым захадзе краіны.

У Мінску ў навагоднюю ноч прагназуюць 7-9 градусаў марозу, часам снег. Раніцай і ўдзень прагназуецца каля 2 градусаў ніжэй нуля, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі