+1833 за суткі: свежая статыстыка па COVID-19

Флакон з вакцынай супраць каранавірусу / Reuters
Флакон з вакцынай супраць каранавірусу / Reuters

За апошнія суткі ў Беларусі выяўлена 1833 новых выпадкаў каранавірусу. Паправіліся 2364 пацыенты, 10 хворых памерлі, лабараторыі правялі 12917 тэстаў на выяўленне інфекцыі.

Усяго з пачатку пандэміі захварэў 212201 жыхар краіны, паправіліся 194984 хворых, памерла 1517 чалавек. У лабараторыях краіны зроблена 4130911 тэстаў.

Па апошніх дадзеных амерыканскага універсітэта Джонса Хопкінса, у свеце налічваецца 89694492 выпадкаў заражэння COVID-19, коаранавірус забраў жыцці 1927691 чалавека. Самымі неспрыяльнымі рэгіёнамі па распаўсюджванню інфекцыі з'яўляюцца ЗША, Індыя, Бразілія, Расія і Вялікабрытанія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі