З'явіліся здымкі Чорнай Барады

У Сетцы з'явілася першая фатаграфія Ена Макшэйна ў грыме Чорнай Барады.  У кадр трапіў працоўны момант здымак - на фатаграфіі добра бачны Джоні Дэп у ролі Джэка Вераб'я і Пенелопа Крус у ролі яго даўняй сяброўкі.

Па сюжэце новай карціны, якая атрымала назву "Піраты Карыбскага мора: На дзіўных берагах", Джэк Верабей апынуўся на борце судна "Помста каралевы Ганны", капітанам якога з'яўляецца Чорная Барада. Заваблівае яго туды гераіня Крус.


Выхад новай карціны запланаваны на 2011 год. Аўтарамі сцэнарыя фільма выступаюць Тэд Эліат і Тэры Росіа, якія стваралі сюжэты папярэдніх частак. Рэжысёр карціны - Роб Маршал, а Джэры Брукхаймер прадзюсуе праект.

У ліпені 2010 года ў інтэрнэце з'явіліся першыя кадры з новага фільма, на якіх добра бачна Джэка Вераб'я. Пазней у Сетку трапіў першы трэйлер новай карціны, які зняты ў выглядзе "відэазвароту" Джэка да патэнцыйных удзельнікаў каманды.


Іншыя фота са здымак можна паглядзець тут


Фота: www.kinogallery.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі