Зяленскі заяўляе, што ў Польшчы ўпала не ўкраінская ракета

Уладзімір Зяленскі / president.gov.ua
Уладзімір Зяленскі / president.gov.ua

Выбух у Польшчы выкліканы не ўкраінскай ракетай і не ракетным ударам з Украіны. Пра гэта заявіў Уладзімір Зяленскі, перадае hromadske.ua.

Прэзідэнт украіны кажа, што атрымаў даклады ад камандавання УСУ і паветраных сіл, якім не можа не давяраць.

"Я не сумняваюся ў тым, што гэта была не наша ракета або не наш ракетны ўдар. У мяне няма сэнсу ім не давяраць, я з імі вайну прайшоў", — заяўляе Зяленскі.

Украіна настойвае на сваім удзеле ў расследаванні інцыдэнту з ракетай.

Як паведамлялася раней, 15 лістапада на тэрыторыю Польшчы недалёка ад украінскай мяжы ўпала ракета, загінулі два чалавекі. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што, паводле папярэдніх звестак, гэта была ўкраінская ракета, якая адбівала расійскую ракетную атаку. Віну за гэты інцыдэнт ён усклаў на Расію. 

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі