Зяленскі заклікаў жыхароў Крыма дапамагаць, каб яго вызваленне адбылося хутчэй

Зяленскі заклікаў жыхароў Крыма дапамагаць, каб яго вызваленне адбылося хутчэй

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў чарговым відэазвароце заклікаў жыхароў Крыма дапамагаць украінскім спецыяльным службам, каб яго вызваленне адбылося хутчэй. Ён параіў "нашым людзям у Крыме" трымацца "як мага далей ад расійскіх вайсковых аб'ектаў" і не знаходзіцца каля расійскіх баз і вайсковых аэрадромаў. Па словах Зяленскага, на акупаванай тэрыторыі "у расійскай арміі няма і не будзе ніякай бяспечнай базы, ніякага ціхага месца".

"Нашы абаронцы будуць знішчаць усе склады і штабы акупантаў, іх тэхніку, дзе б яны ні размяшчаліся, — гаварыў украінскі прэзідэнт. — Пад Севастопалем — значыць, пад Севастопалем".

У аўторак дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што афіцыйны Кіеў плануе эвакуіраваць жыхароў Крыма "на час актыўнай дэакупацыі" паўвострава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі