ЗША зменіць выгляд банкноты ў $100

21 красавіка ЗША прэзентуе новую 100-даляравую банкноту. Малюнак на банкноце наміналам у $100 вырашана змяніць для барацьбы з фальшываманетчыкамі і абароны насельніцтва ад падробак. Апошні раз 100-доларавая купюра мянялася ў 1996 годзе. Дарэчы, тэрмін службы купюры — 89 месяцаў.

Каля 2/3 усіх купюр у $100 цыркулюе за межамі ЗША. У 2009 фінансавым годзе Бюро гравіроўкі і друку выпусціла 1 785 600 000 100-доларавых купюр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі