ЗША ўвялі санкцыі супраць міністра абароны Беларусі і ўладальніка "Сінезіса"

ЗША ўвялі санкцыі супраць міністра абароны Беларусі і ўладальніка "Сінезіса"

Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць 24 фізічных і юрыдычных асоб Беларусі. У Мінфіне ЗША патлумачылі, што санкцыі ўводзяцца за падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны. 

Пад санкцыі трапілі Белінвестбанк (а таксама Белінвест-Інжынірынг і Белбізнеслізінг), банк "Дабрабыт", Мінскі завод колавых цягачоў (МЗКЦ), Дзяржкамваенпрам, 558-ы авіяцыйны рамонтны завод, абароннае прадпрыемства "Інтэграл", абароннае прадпрыемства "Мінатор-Сэрвіс", "Абаронныя ініцыятывы", ТАА "Сінезіс" (Synesis).

Таксама ў чорны спіс трапілі кіраўнікі МЗКЦ Аляксей Рымашэўскі і Аляксандр Вецяневіч, кіраўнікі Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус і Яўген Расалай, уладальнік і гендырэктар "Сінезіса" Аляксандр Шатроў, міністр абароны Віктар Хрэнін, генеральны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, бізнесовец Аляксандр Зайцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі