ЗША адмянілі санкцыі ў дачыненні да двух беларускіх прадпрыемстваў

Міністэрства фінансаў ЗША зняло на шэсць месяцаў санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў "Лакафарба" і "Шкловалакно". Гэта стала магчыма пасля таго, як афіцыйны Мінск пайшоў на вызваленне палітвязняў. Гэты крок вітаўся Вашынгтонам як пазітыўны.
"Наша ніва" адзначае, што адменай санкцый супраць двух гэтых прадпрыемстваў справа не абмяжуецца, і да канца тыдня амерыканскія ўлады абвесцяць аб новых саступках у эканамічнай сферы. Маецца на ўвазе размарожванне рахункаў "Белнафтахіму".

Нагадаем, што санкцыі супраць лідскай "Лакафарбы" і полацкага "Шкловалакна" былі ўведзеныя 15 траўня ў дадатак да эканамічных санкцый у дачыненні канцэрну "Белнафтахім".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі