Знешнепалітычная служба Еўрасаюза ўзяла пад кантроль прадстаўніцтвы ЕС

Замежныя прадстаўніцтвы Еўрасаюза перайшлі пад кантроль знешнепалітычнай службы ЕС, якая запрацуе да канца бягучага года. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Бельгіі (менавіта яна старшынствуе ў ЕС) Сцевэн Ванакерэ пасля завяршэння ў Бруселі нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў 27 краін-сяброў ЕС. Паводле слоў Ванакерэ, набор кіраўнікоў прадстаўніцтваў "МЗС" Еўрасаюза ў 136 краінах "знаходзіцца на добрым шляху".

Як паведамляе РІА Новости, знешнепалітычная служба ЕС са штаб-кватэрай у Бруселі на пачатковым этапе будзе налічваць 1525 чыноўнікаў Еўракамісіі і Савета ЕС, а з часам можа быць павялічана да 7 тысяч супрацоўнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі